Літаратурная Беларусь, 5 (132) 2012 | Камунікат.org
[info]kamunikat
Літаратурная Беларусь
Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»
5 (132) 2012

Адбылося паседжанне Магілёўскага аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». У парадку дня былі два пытанні: 1. Аб аднаўленні дзейнасці Магілёўскага аддзялення СБП; 2. Выбары старшыні аддзялення. Праца паседжання пачалася з уручэння пісьменніцкіх пасведчанняў нядаўна прынятым у шэрагі СБП Тамары Аўсяннікавай, Міхасю Булавацкаму і Сяргею Украінку. Болей...

  • Leave a comment
  • Add to Memories

Экзамен па беларускай мове ў Польшчы | Камунікат.org
[info]kamunikat
Каля 240 вучняў зь ліцэяў зь беларускай мовай навучаньня ў Гайнаўцы й Бельску Падляшскім здавалі экзамен на атэстат сталасьці па беларускай мове.Менавіта беларуская мова завяршае ў гэтых дзьвюх сярэдніх школах першыя іспыты на атэстат сталасьці. Пасьля здачы экзамену вучні былі задаволеныя, казалі, што асаблівых праблемы у іх ня было. Рэпартаж Юркі Ляшчынскага.матэрыял у далучаным гукавым файле Болей...
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Наша слова, 20 (1067) 2012 | Камунікат.org
[info]kamunikat
Наша слова
20 (1067) 2012

Уладзіслаў Галубок, сапр.: Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч (3 (15) мая 1882, Станцыя Лясная(тар.) бел., Навагрудскі павет, Мінская губерня — 28 верасня 1937, Мінск, НКУС — беларускі драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі (1928). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934). Болей...

  • Leave a comment
  • Add to Memories

Крывія, 25 | Камунікат.org
[info]kamunikat
Крывія
Выданьне беларускай дыяспары ў Чэхіі
25

Напярэдадні Дня Волі, у суботу 24-га сакавіка, беларуская грамада пайшла на Альшанскія могілкі ў Празе, каб ушанаваць памяць беларускіх дзеячоў, тут пахаваных: прэзыдэнтаў БНР Пётры Крэчэўскага й Васіля Захаркі, ды беларускага сьпевака сусьветнай славы - Міхася Забэйды-Суміцкага. Неўзабаве далучыўся да пераважна маладых сяброў грамады й вуніяцкі сьвятар Андрусь Абламейка, які, разам з прысутнымі памаліўся за беларускі народ. Болей...


Ніва, 2012/21 (2923) | Камунікат.org
[info]kamunikat
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2012/21 (2923)

На мінулым тыдні я наведала дзве непублічныя пачатковыя школы: беластоцкую праваслаўную і вясковую школу з дваццаццю вучнямі ў Арэшкаве. Абедзве сустрэчы пацвердзілі дзіўнае і прызабытае ўжо назіранне. Вучні гэтых дзвюх навучальных устаноў з даверам слухалі слоў сваіх настаўнікаў. Настаўнікі ў сваю чаргу паводзілі сябе так, быццам у жыцці не існавала ўжо нічога апрача вучняў. Усё гэта дапаўняла атмасфера зруху, даездаў, ангажаванасці і мабільнасці... Болей...


Народная Воля, 77-78 | Камунікат.org
[info]kamunikat
Народная Воля
77-78

Нядаўна журналісты выявілі дзіўную рэч: беларускія цукеркі ў крамах Нью-Ёрка каштуюць значна танней, чым у мінскіх. Гэта пры тым, што іх трэба было давезці ажно праз акіян, заплаціць мытныя падаткі, разлічыцца з экспедытарамі, лагістамі, складамі і гэтак далей, і гэтак далей. Як жа так? Чаму, да прыкладу, “Грыльяж у шакаладзе” гомельскага “Спартака” ў адным з самых дарагіх гарадоў свету каштуе 3 долары 99 цэнтаў (на нашы грошы 32 тысячы), а ў мінскім гіпермаркеце “Карона” гэткая ж каробка - 45.050 рублёў (5,6 долара). Што за клопат такі не пра свайго, а пра амерыканскага пакупніка, тым больш што заробкі ў амерыканцаў непараўнальна большыя за беларускія?.. Што гэта за эканамічныя законы такія, калі ажно ў Амерыку беларускай фабрыцы выгадна давезці цукеркі за 4 долары, а з Гомеля да Мінска — не. Болей...

  • Leave a comment
  • Add to Memories

Масмедыя ў Беларусі, 1 (26) 2012 | Камунікат.org
[info]kamunikat
Масмедыя ў Беларусі
электронны бюлетэнь. агляд
1 (26) 2012

По результатам опроса Института Gallup, в 2011 только 23% белорусов считают, что СМИ в стране являются свободными Gallup.com, пераклад ГА «БАЖ». По этому показателю Беларусь заняла последнее место из 133 стран и регионов, где проводился опрос. В среднем положительно на вопрос, свободны ли СМИ в вашей стране, отвечали 65% опрошенных. Наибольшее количество положительных ответов было в Финляндии (97%). Болей...

  • Leave a comment
  • Add to Memories

За права на выбар | Камунікат.org
[info]kamunikat
За права на выбар
Партрэты асуджаных. Плошча-2010

Вынікам 2010-га года і чарговых выбараў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на чацвёрты тэрмін стала неверагодная дагэтуль наяўнасць у краіне палітвязняў — агулам каля 60-ці чалавек. Чаму гэтая лічба недакладная? Таму што большасць з іх усё ж выйшлі на волю, некаторым нават удалося пазбегнуць крымінальнага «судзілішча», і за кратамі засталіся толькі самыя-самыя. Судовыя працэсы ішлі на працягу ўсяго 2011-га года і не толькі за Плошчу. Сярод пакараных — незалежны журналіст і актывіст апазіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Андрэй Пачобут, прадстаўнікі анархісцкага моладзевага руху, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Да таго ж за кратамі працягвае знаходзіцца прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Маштабны наступ на грамадзянскую супольнасць краіны і масаваязачыстка пачалася менавіта 19 снежня — сілавым разгонам мірнай пратэстнай акцыі. Людзей не толькі напалохалі, збілі, пасадзілі на суткі ці аштрафавалі. Па абвінавачванні ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках за кратамі апынуліся шасцёра з дзесяці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, а таксама іх давераныя асобы і кіраўнікі штабоў, актывісты і прыхільнікі дэмакратычнага сцэнару развіцця краіны. Закруцілася чорнае кола помсты. Болей...

  • Leave a comment
  • Add to Memories

Новы час, 19 (291) 2012 | Камунікат.org
[info]kamunikat
Новы час
19 (291) 2012

Тэрмін прыдатнасці. Кожную вясну ўлады Беларусі гучна прамаўляюць пра ваенныя поспехі краіны часоў Другой сусветнай вайны. Традыцыйна ладзяцца парады і шэсці з удзелам ветэранаў, моладзь запэўніваюць, што перамога СССР у 1945-м ёсць безапеляцыйным подзвігам. Згадваюцца васьмізначныя лічбы ахвяраў, мужнасць народа, зверствы фашызму. І гэты завучаны, гадамі тыражуемы сцэнар часам выглядае не зусім зразумелым на тле сучаснасці: быццам дэкарацыі ў тэатры змяніліся, а акторы са сцэны так і не сышлі. Не будзем аспрэчваць вартасць той перамогі, ставіць пад сумнеў мужнасць людзей, якія ваявалі ці з усіх сілаў імкнуліся выратаваць сваіх родных. Зразумела, усе факты расстрэлу партызанамі мірных жыхароў, загараджальныя атрады, здрады ды іншыя негераічныя плямы той вайны нельга нават спрабаваць паставіць побач з досведам дзяўчынкі, якую ў адзінаццаць гадоў вывезлі ў Нямеччыну, каб забраць яе кроў параненым. Болей...

  • Leave a comment
  • Add to Memories

Ніва, 2012/20 (2922) | Камунікат.org
[info]kamunikat
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
2012/20 (2922)

Невядомыя злачынцы замалявалі зялёнай фарбай каля дзесяці надпісаў на двухмоўных указальніках у Арлянскай гміне з назвамі вёсак на беларускай мове. Хутчэй за ўсё злачынства здзейсненае было ноччу з 1 на 2 мая на ўказальніках пры краёвай дарозе ¹ 66, на адрэзку з Бельска-Падляшскага ў Кляшчэлі, якія паказваюць на Спічкі, Тапчыкалы і Кошкі, а таксама на двух указальніках, якія знаходзяцца каля ваяводскай дарогі з Бельска ў Гайнаўку і паказваюць на Шчыты-Дзенцялова. Болей...


You are viewing the community [info]brest_today_by